Кацэрты на выбарчых участках
17 лістапада 2019 года на выбарчых участках аграгарадкоў Новы Двор і Корнадзь адбыліся канцэрты, прысвечаныя Дню выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
З вялікім захапленнем сустракалі жыхары аграгарадкоў выступленне вучняў і настаўнікаў філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў». Музычныя нумары пра Радзіму, маму, дзяцінства, сяброўства, чароўную прыроду беларускага краю прыйшліся да спадобы слухачам. Слухачы былі ўражаны выступленнем самай маленькай удзельніцы канцэрту Басак Паліны, не скупіліся на апладысменты старэйшым дзяўчынкам Андрушка Паліне і Ботвіч Алёне, падпявалі вакальнаму ансамблю ў складзе Ботвіч Насці, Папковіч Кацярыны, Сікор Аляксандры і Лысевіч Дар'і. Песня "За Беларусь" прагучала апошняй і стала асноўным лейтматывам канцэртаў. Апладысменты і словы ўдзячнасці гучалі ў адрас выканаўцаў!