Я – сяльчанка
27 сакавіка 2021 года ўтульная зала Навадворскага філіял-клуба сабрала гледачоў і ўдзельнікаў раённага конкурса “Я - сяльчанка”, пад эгідай Свіслацкага районнага Савета дэпутатаў, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Свіслацкага райвыканкама, Свіслацкага раённага аддзялення грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”. Мерапрыемства арганізавана з мэтай паказа значнасці сацыяльнай ролі жанчыны ў сучасным грамадстве. Прадстаўніцы пяці сельскіх саветаў раёна спаборнічалі ў разнастайных канкурсах. А ў хвіліны працы журы гледачам і ўдзельнікам мерапрыемства прадэманстравалі сваё вакальнае майстэрства мясцовыя зорачкі, навучэнкі філіяла “Корнадь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” пад кіраўніцтвам Міраславы Прохар. Гучнымі апладысментамі гледачы сустракалі Басак Паліну, Ботвіч Анастасію, Лысевіч Дар’ю, Папковіч Кацярыну, Андрушка Паліну і Ботвіч Алёну.