АБЛАСНЫ КОНКУРС СЯРОД ВУЧНЯЎ СЕЛЬСКІХ ДМШМ і ДМШ
13 красавіка 2021 года ў УА “Гродзенскі дзяржаўны музычны коледж” адбыўся абласны конкурс сярод вучняў сельскіх ДМШМ і ДМШ.
У конкурсе прымалі ўдзел 84 саліста-інструменталіста з сельскіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці. Журы заключнага этапу конкурсу склалі педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры Гродзенскай вобласці, творчыя работнікі, дзеячы культуры і мастацтва.
Філіял “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” у гэтым музычным форуме прадставілі:
Басак Паліна, 2 клас фартэпіяна, у намінацыі “Фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты”, малодшая ўзрастовая група- грамата за ўдзел.
Настаўнік – Прохар Міраслава Эдуардаўна.
Наумік Ульяна, 3 клас фартэпіяна, у намінацыі “Фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты”, малодшая ўзрастовая група- грамата за ўдзел.
Настаўнік – Наумік Антаніна Генадзьеўна.
Лысевіч Дар’я, 4 клас фартэпіяна, у намінацыі “Фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты”, сярэдняя ўзрастовая група- грамата за паспяховае выступленне на конкурсе.
Настаўнік – Прохар Міраслава Эдуардаўна.
Іскрык Глеб, 5 клас баяна, у намінацыі “Народныя інструменты”, старэйшая ўзрастовая група- грамата за паспяховае выступленне на конкурсе.
Настаўнік – Болван Станіслаў Генрыхавіч.
Віншуем навучэнцаў і іх настаўнікаў, жадаем ім далейшых поспехаў!