Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адкрыты дыстанцыйны конкурс “#МузыкалкаЛіда#-2021”

Дата: 15 декабря 2021 в 10:56, Обновлено 16 декабря 2021 в 17:33
214 просмотров

З 30 лістапада па 8 снежня 2021 года ў ДУА “Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў” адбыўся Адкрыты дыстанцыйны конкурс “#МузыкалкаЛіда#-2021”, у якім прымалі ўдзел каля 300 удзельнікаў. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з'яўляюцца падтрымка і папулярызацыя вакальнай і інструментальнай творчасці, садзейнічанне развіццю творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых, абмен вопытам у галіне культуры і адукацыі.
Конкурс праводзіўся ў намінацыях: “Вакальнае мастацтва”, “Інструментальная творчасць”, “Музыкаведы”, “Настаўнік і вучань”, “Кампазітар-выканаўца”, “Юны канцэртмайстар”. “Канцэртмайтарскае майстэрства”. У склад журы ўвайшлі вядучыя педагогі і настаўнікі сферы музычнага мастацтва, дзеячы культуры і мастацтва, творчыя работнікі.
ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” у гэтым музычным форуме прадставілі:
- Журавель Ягор, намінацыя “Духавыя і ўдарныя інструменты”, група “С” (настаўнік Максімовіч А.В., канцэртмайстар Сідаркевіч А.М.) – дыплом лаўрэата II ступені;
- Кашлей Марк, намінацыя “Духавыя і ўдарныя інструменты”, група “В” (настаўнік Максімовіч А.В., канцэртмайстар Кашлей В.Э.) – дыплом лаўрэата III ступені;
- Сауціна Кацярына, намінацыя “Музыкаведы” група “В” па тэме “Мой любімы музычны твор” (настаўнік Гаворка В.В., філіял “Корнадзь”) –дыплом лаўрэата III ступені;
- Кулініч Расціслаў, намінацыя “Народныя інструменты”, група “А” (настаўнік Кулініч Ю. Ф., філіял “Корнадзь”) – дыплом I ступені.

Віншуем Ягора, Марка, Кацярыну, Расціслава і іх настаўнікаў з перамогай і жадаем далейшых творчых вяршынь!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.