Красуй, мая Беларусь!
Паклон я шлю Радзіме – Беларусі…
Мой любы край, зямля маіх бацькоў!
Табою я ўсім сэрцам ганаруся.
Табе і песні нашы, і любоў!
Святочны канцэрт “Красуй, мая Беларусь!” у асноўны дзень галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме па змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь адбыўся на Першамайскім участку № 4.
Пранікнёныя мелодыі і словы любові, гонару, павагі да роднага куточка малой радзімы, цудоўнай Свіслаччыны гучалі ў гэты дзень у выкананні вучняў і настаўнікаў Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў. Юныя таленавітыя музыкі і педагогі шчыра дарылі сваё майстэрства слухачам – ансамбль скрыпачоў (кіраўнікі Чуланава І.У., Барэль І.А., канцэртмайстар Сідаркевіч А.М.), ансамбль духавых інструментаў “Кара-Бас” (кіраўнік Максімовіч А.В.), узорны ансамбль народных інструментаў “Калінка” (кіраўнік Вайцяхоўская Т.К., канцэртмайстар Сухоцкая І.В.), харэаграфічны ансамбль “ЛяЛяDanse” (кіраўнік Балюк А.А.), ансамбль гітарыстаў “Акцэнт” (кіраўнік Вайцяхоўская Т.К.), Павел Шкулепа, Дар’я Паленік, Анастасія Курбат, Валерыя Пелеш, Вераніка Салейка, Анастасія Федарчук, Юлія Міхайлаўна Казлоўская, Алена Міхайлаўна Сідаркевіч разам з вядучай канцэртнай праграмы Ганнай Андрэеўнай Клімчук.