АБЛАСНЫ КОНКУРС СЯРОД НАВУЧЭНЦАЎ СЕЛЬСКІХ ДШМ і ДМШМ
14 красавіка 2022 года ў ДУА “Лідскі дзяржаўны музычны коледж” адбыўся абласны конкурс сярод навучэнцаў сельскіх ДШМ і ДМШМ.
Мэтамі конкурсу з'яўляюцца выяўленне і падтрымка адораных дзяцей з сельскай мясцовасці, развіццё іх творчых здольнасцяў і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, захаванне і прымнажэнне рэгіянальных традыцый выканальніцкай і музычна-педагагічнай дзейнасці школ, стымуляванне творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў, прапаганда класічнай і сучаснай музыкі, стымуляванне таленавітых навучэнцаў на працяг музычнай адукацыі ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры і мастацтва.
У конкурсе прынялі ўдзел салісты-інструменталісты сельскіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці ў намінацыях “Фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты”, “Духавыя і ўдарныя інструменты”, “Народныя інструменты”. У склад журы заключнага этапу конкурсу ўвайшлі педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі сферы культуры Гродзенскай вобласці, творчыя работнікі, дзеячы культуры і мастацтва.
Навучэнцы філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” паказалі наступныя вынікі:
Лысевіч Дар’я, 5 клас (фартэпіяна), у намінацыі “Фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты” узнагароджана дыпломам лаўрэата III ступені, настаўнік – Прохар Міраслава Эдуардаўна;
Наумік Ульяна, 4 клас (фартэпіяна), у намінацыі “Фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты” - грамата за ўдзел, настаўнік – Наумік Антаніна Генадзьеўна;
Кулініч Расціслаў, 2 клас (баян), Баранцэвіч Усевалад, 4 клас (баян), у намінацыі “Народныя інструменты” - грамата за ўдзел, настаўнік – Кулініч Юрый Фёдаравіч.
Жадаем навучэнцам філіяла “Корнадзь” і іх настаўнікам далейшых поспехаў і новых творчых вяршынь!