Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

МУЗЫЧНАЯ СКАРБНІЦА

Дата: 16 мая 2022 в 15:35
142 просмотра

З 18 красавіка па 3 мая 2022 года ў горадзе Бабруйску праводзіўся V Міжнародны дыстанцыйны фестываль-конкурс “МУЗЫЧНАЯ СКАРБНІЦА”, які праходзіў ў трох намінацыях: “Вакальная творчасць”, “Інструментальнае выканальніцтва (баян, акардэон, фартэпіяна, ансамбль)” і “Музычная літаратура”. Конкурс аб’яднаў 1311 адораных і таленавітых удзельнікаў з Рэспублікі Беларусь, Расіі, Арменіі, Італіі, Малдавіі, ЗША.
Арганізатарам фестывалю-конкурсу з’яўляецца ДУА "Бабруйская раённая дзіцячая школа мастацтваў” пры падтрымцы: УА “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, Міжнароднага грамадскага дабрачыннага аб'яднання “Мір для дзяцей”, Міжнароднага дабрачыннага фонду Юрыя Розума, Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама.
Ад філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” прынялі ўдзел:
Наумік Кірыл, 5 клас (фартэпіяна) - дыплом лаўрэата I ступені ў намінацыі “Музычная літаратура”, настаўнік Гаворка В.В.;
Сауціна Кацярына, 4 клас (акардэон) - дыплом лаўрэата I ступені ў намінацыі “Музычная літаратура”, настаўнік Гаворка В.В.;
Кулініч Расціслаў, 2 клас (баян) - дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі “Баян”, настаўнік Кулініч Ю.Ф.;
Наумік Ульяна, 4 клас (фартэпіяна) - дыплом лаўрэата III ступені ў намінацыі “Фартэпіяна”, настаўнік Наумік А.Г.;
Лысевіч Дар’я, 5 клас (фартэпіяна) - дыплом лаўрэата III ступені ў намінацыі “Фартэпіяна”, настаўнік Прохар М.Э.
Навучэнцы філіяла ўзнагароджаны адпаведнымі дыпломамі фестывалю-конкурсу, а настаўнікі атрымалі “Падзякі” за педагагічны талент, прафесіяналізм, крапатлівую працу на карысць айчыннай адукацыі, годны ўклад у развіццё мастацтва і падтрымку дзіцячай творчасці.
Віншуем навучэнцаў філіяла і іх настаўнікаў з поспехам і жадаем далейшых перамог!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.