Дарование
16 снежня 2022 года падведзены вынікі Міжнароднага цыфравога кастынг-конкурсу “Дарование” (г. Санкт-Пецярбург, Расія). Арганізатарам праекта стаў Міжнародны арт-цэнтр “Спадчына”, канцэртна-прадзюсарскі цэнтр “Мьюзік Медыя”. Сярод мэтаў творчага спабарніцтва – падтрымка самадзейнай і прафесійнай творчасці, пошук новых талентаў, прыцягненне падрастаючага пакалення да самадзейнай і прафесійнай творчай дзейнасці.
У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы філіяла “Карнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” у наступных намінацыях:
“Народныя інструменты, сола”:
- Кулініч Расціслаў, 3 клас (баян), дыплом лаўрэата II ступені, настаўнік Кулініч Ю.Ф.;
“Эстрадны вакал, сола”:
- Басак Паліна, 4 клас (фартэпіяна), дыплом лаўрэата II ступені, настаўнік Прохар М.Э.;
“Фартэпіяна, сола”:
- Басак Паліна, 4 клас (фартэпіяна), настаўнік Прохар М.Э., дыплом лаўрэата II ступені;
“Фартэпіяна, ансамбль”:
- Ботвіч Анастасія (5 клас) і Папковіч Кацярына (6 класс), дыплом лаўрэата II ступені, настаўнік Прохар М. Э.;
“Народныя інструменты, ансамбль”:
-Кулініч Расціслаў (3 клас, баян) і Баранцэвіч Усевалад (5 клас, баян), дыплом лаўрэата II ступені, настаўнік Кулініч Ю.Ф.
Віншуем нашых навучэнцаў і іх настаўнікаў з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем далейшых вяршыняў у выканальніцкім мастацтве!