Навагодні ранішнік
23 снежня 2023 года ў філіяле “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” адбыўся навагодні ранішнік “Самы добры Новы год” для навучэнцаў філіяла.
Гледачы апладысментамі сустракалі Вядучых (Вольга Гаворка, Антаніна Наумік), Деда Мароза (Кірыл Наумік), Снягурку (Ульяна Наумік), Мядзьведзіка (Максім Андрушка) і Шэрага Ваўчка (Расціслаў Кулініч), а таксама з задавальненнем сачылі за прыгодамі казачных герояў, спявалі навагоднія песні і вадзілі карагоды, удзельнічалі ў гульнях, адгадвалі загадкі. Па завяршэнні навагодняга ранішніка, каля ялінкі, Дед Мароз уручыў кожнаму з прысутных невялічкі навагодні падарунак!
З Новым 2024 годам!