Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Творчыя вышынi

Дата: 21 апреля 2017 в 19:28, Обновлено 21 апреля 2017 в 22:15
630 просмотров

19- 20 красавіка 2017 года ва УА “ Лідскі дзяржаўны музычны каледж” быў праведзены абласны конкурс сярод вучняў сельскіх дзіцячых школ мастацтваў. Асноўнай мэтай конкурсу з’явілася выяўленне і падтрымка юных талентаў, якія жывуць ў сельскай мясцовасці, развіццё іх творчых здольнасцей і далейшая іх прафесійная арыентацыя. У конкурсе прымалі ўдзел салісты-інструменталісты, выканаўцы на музычных інструментах з розных куточкаў Гродзеншчыны. Конкурсныя праслухоўванні ацэньваліся кампетэнтнай камісіяй, у склад якой увайшлі вядучыя выкладчыкі Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў па розных намінацыях у трох узрастовых групах.
Вельмі парадавала годнае выступленне навучэнцаў філіяла “Корнадзь” у намінацыі “Фартэпіяна”, якія здолелі , прынамсі, паказаць досыць высокае, амаль прафесійнае валоданне музычным інструментам і вельмі сталым падыходам да выканання прадстаўленых на строгі погляд журы музычных твораў.
З вялікім задавальненнем віншуем:
Дзям’янчык Марыну, вучаніцу 7 класа (старэйшая ўзрастовая група, настаўнік Прохар Міраслава Эдуардаўна) з прысваеннем дыплома ПЕРШАЙ ступені і ўручэннем каштоўнага падарунка;
Рошуль Сафію, вучаніцу 5 класа (сярэдняя ўзрастовая група, настаўнік Наумік Антаніна Генадзьеўна) з прысваеннем дыплома ДРУГОЙ ступені і ўручэннем каштоўнага падарунка;
Ботвіч Алену, вучаніцу 4 класа (малодшая ўзрастовая група, настаўнік Прохар Міраслава Эдуардаўна) з уручэннем граматы за паспяховае выступленне ў конкурсе;
Прохар Міраславу Эдуардаўну і Наумік Антаніну Генадзьеўну, настаўнікаў па класу фартэпіяна філіяла “Корнадзь” з уручэннем грамат за высокае педагагічнае майстэрства.
Віншуем нашых дыпламантаў і, асабліва іх настаўнікаў, якія прыклалі максімум намаганняў у падрыхтоўку сваіх навучэнцаў да конкурсу, з іх заслужаным поспехам і жадаем дасягнення новых творчых вышынь на музычным алімпе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.