Вялікая Перамога
7 мая 2017 года настаўнікі разам з навучэнцамі філіяла «Корнадзь» прынялі ўдзел у супольным святочным канцэрце, прысвечаным 72 гадавіне Вялікай Перамогі, які зладзілі для жыхароў аграгарадка Корнадзь работнікі мясцовага філіял-клуба. У выкананні настаўніцы па класу фартэпіяна Антаніны Наумік, а таксама вучняў філіяла Жалобы Жаны і Іскрыка Глеба прагучалі песні ваенных гадоў. Бурак Вікторыя, Дзікун Дарына, Іскрык Каця, Свістун Ліза ўдзельнічалі ў тэатралізаваным дзеянні, а духавы ансамбль у складзе Станіслава Болвана і Максіма Маслоўскага выканаў інструментальныя творы.