Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень мацi

Дата: 17 октября 2017 в 11:31, Обновлено 17 октября 2017 в 11:33
650 просмотров

14 і 15 кастрычніка 2017 года настаўнікі і навучэнцы філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” прынялі ўдзел у супольных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Маці. Гэтыя штогадовыя святочныя канцэрты праводзіліся ў ДУА “Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна” і сельскім філіял-клубе аг.Корнадзь ДУК “Свіслацкі раенны цэнтр культуры і народнага мастацтва”. Са сцэны, у прысутнасці ўсімі любімых матуль, бабуль, паважаных настаўнікаў, прагучалі інструментальныя мініацюры ў выкананні Алены Ботвіч і Аляксандры Сікор, вакальныя творы ансамбля навучэнцаў пад кіраўніцтвам Міраславы Прохар, дуэта ў складзе Паліны Андрушка і Алены Ботвіч, а таксама салістаў: Вольгі Гаворка, Антаніны Наумік, Сафіі Рошуль, брата і сястры Іскрык. Характэрна, што разам са сваімі дзяцьмі выступала і іх матуля Таццяна Іскрык. Не абышлося і без удзелу харэаграфічнага ансамбля пад кіраўніцтвам Людмілы Шкулепа. Віншаванні са святам Маці, і вядома, намаганні мясцовых артыстаў узнагароджваліся бурнымі апладысментамі прысутных і прыйшліся да спадобы вясковым гледачам.

       

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.