Навагоднія цуды
26 снежня 2017 года ў філіяле “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” прайшоў бацькоўскі сход з канцэртам навучэнцаў і настаўнікаў. Загадчык філіяла Болван С.Г. азнаёміў прысутных бацькоў з вынікамі навучання за першае паўгоддзе 2017/2018 навучальнага года. На навагоднім канцэрце гучалі музычныя творы ў выкананні вучняў філіяла.
Госці святочнага мерапрыемства акунуліся ў казачную атмасферу сумесна з героямі вядомай казкі Шарля Перо “Папялушка”. Гледачы з задавальненнем апладыравалі спевам, танцам і тэатральнаму дзейству ў выкананні Вікторыі Бурак, Кацярыны Гаворка, Кацярыны Іскрык, Сафіі Рошуль, Лізаветы Свістун, Жаны Жалоба, Ірэны Лашкевіч, а таксама Мікіты Ганчарэвіча і Кірыла Науміка.
28 снежня 2017 года ў аг. Новы Двор філіяла «Корнадзь» гучалі навагоднія віншаванні ад вучняў і настаўнікаў М. Э. Прохар і Ю. Ф. Кулініча. У цёплай святочнай атмасферы навучэнцы з задавальненнем выканалі музычныя творы, а разам з героямі спектакля А. Ярмолава «Воўк і сямёра казлянят» госці свята акунуліся ў чароўны свет навагодняй казкі.