У гасцях з казкай
Сапраўдным калядным падарункам для дзетак дзіцячага садка аграгарадка Новы Двор стала выступленне 15 студзеня 2018 года навучэнцаў філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” з музычнай пастаноўкай казкі “Воўк і сямёра казлянят”, якую падрыхтавала настаўнік філіяла Міраслава Прохар. Выхаванцы садка з захапленнем сачылі за тым, што адбываецца на сцэне і вельмі эмацыянальна суперажывалі прыгодам казачных герояў.