Канцэрт з нагоды выбараў
18 лютага 2018 года настаўнікі і навучэнцы філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” прынялі актыўны ўдзел у канцэртах Корнадзьскага і Навадворскага філіял-клубаў, праведзеных з нагоды выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь двадцаць восьмага склікання. Удала ўпісаліся ў сценар канцэрту выступленне настаўніцы філіяла Антаніны Наумік з песняй пра нашу Беларусь, а таксама выкананне інструментальных твораў духавога трыа ў складзе Паўла Лысевіча, Анатоля Саўка, Станіслава Болвана і дуэта баяністаў Мікіты Ганчарэвіча і Станіслава Болвана. У аграгарадку Новы Двар святочны канцэрт для мясцовых гледачоў падрыхтавалі вучні вучэбных класаў філіяла пад кіраўніцтвам настаўніцы Міраславы Прохар, дзе паказалі музычную пастаноўку, вакальныя нумары ў выкананні Алены Ботвіч, Паліны Андрушка, а таксама, што вельмі радуе нас як настаўнікаў, у канцэрце прынялі ўдзел нашы выпускнікі Марына і Віталь Дзям’янчыкі, Юлія Андрушка.