Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Абласны конкурс сярод вучняў сельскiх ДМШМ i ДШМ

Дата: 24 апреля 2018 в 11:15, Обновлено 24 апреля 2018 в 11:32
529 просмотров

19 красавіка 2018 года ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы адбыўся абласны конкурс сярод вучняў сельскіх школ мастацтваў, які штогод ладзіць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца выяўленне і падтрымка юных талентаў, развіццё іх творчых здольнасцей і далейшая прафесійная арыентацыя.
Выступленні ўдзельнікаў конкурсу ацэньвалі выкладчыкі Гродзенскага і Лідскага дзяржаўных музычных каледжаў. Вучаніца 6 класа філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” Сафія Рошуль (настаўнік Наумік Антаніна Ганадз’еўна) узнагароджана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “фартэпіяна”. Сікор Аляксандра, 2 клас, і Ботвіч Алёна, 5 класс, намінацыя “фартэпіяна” (настаўнік Прохар Міраслава Эдуардаўна) атрымалі граматы за паспяховае выступленне на конкурсе, а Сушко Ўладзіслаў, 3 клас, намінацыя “баян” (настаўнік Кулініч Юрый Фёдаравіч) – грамату за ўдзел. Асобна была ўзнагароджана настаўнік Наумік Антаніна Генадз’еўна граматай за высокае прафесійнае майстэрства і якасную падрыхтоўку вучаніцы да конкурсу.
Віншуем нашых канкурсантаў і іх настаўнікаў з поспехам, жадаем далейшых конкурсных вышыняў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.