Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Яўген Паплаўскі. Шлях музыканта.

Дата: 22 октября 2018 в 10:46, Обновлено 23 октября 2018 в 14:21
640 просмотров

«Радзіма наша - калыска герояў, агністы горн, дзе плавяцца простыя душы, становячыся моцнымі, як сталь».
Радзіма падобная на вялізнае дрэва, на якім не злічыць лісця. І ўсё, што мы робім добрага, дадае моцы яму. Але ўсякае дрэва мае карані. Без каранёў яго паваліў бы нават нямоцны ветрык. Карані - гэта наша гісторыя. Гэта нашы дзяды і прадзеды. Гэта іх справы, маўкліва якія жывуць побач з намі, у песнях і казках.
Не кожнае мястэчка можа ганарыцца сваім кампазітарам, музыка якога гучыць не толькі ў Беларусі ды суседніх Польшчы, Расіі, Літве, Украіне, але і ў Германіі, Нідэрландах, Даніі, Італіі, Іспаніі, Чэхіі, Аргенціне, Бразіліі, ЗША.
20 кастрычніка ў Свіслацкай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся музычны лекторый, які быў прысвечаны беларускаму кампазітару, даследчыку, музыканту – патрыёту, які ўзнаўляе па крупінках духоўную спадчыну нацыі – Яўгену Ўладзіміравічу Паплаўскаму, для твораў якога, здаецца, ужо няма аніякіх дзяржаўных межаў.
Слухачы пазнаёміліся з творчым шляхам Я.Паплаўскага, гісторыяй станаўлення яго як аўтара шматлікіх кампазіцый, з музычнымі зборнікамі кампазітара. Лекцыя суправаджалася гучаннем музыкі і прэзентацыяй.
Малая радзіма, якая дала крылы ў вялікае мастацтва, па – ранейшаму невычарпальная крыніца натхнення аўтара, бо тут яго карані…

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.