Свята першакласнікаў
21 лістапада 2018 года ў філіяле “Корнадзь” адбылося свята для першакласнікаў “Прысвячэнне ў музыкі”. Разам з вядучай свята (Вольга Гаворка), феяй Музыкі (Жана Жалоба) і несур”ёзным хлопчуком Данікам (Глеб Іскрык) дзеткі расказвалі вершыкі, спявалі песні, паказвалі свае таленты ў танцах, весела вабілі час ў разнастайных гульнях, адгадвалі загадкі на музычныя тэмы, а таксама парадавалі прысутных гледачоў ігрой на музычных інструментах і, напрыканцы свята, атрымалі “Пасведчанні”. З словамі віншавання да першакласнікаў звярнуўся загадчык філіяла Станіслаў Болван з пажаданнямі выдатнай вучобы і поспехаў у дасягненні выканальніцкага майстэрства, а вучні старэйшых класаў уручылі юным музыкам невялікія сувеніры на памяць аб свяце.