Навагоднія цуды
25 снежня 2018 года ў філіяле “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” прайшоў бацькоўскі сход з канцэртам навучэнцаў і настаўнікаў. Пасля канцэрту загадчык філіяла Болван С.Г. азнаёміў прысутных бацькоў з вынікамі навучання за першае паўгодзе 2018/2019 нав. г. Разам з навучэнцамі філіяла прысутныя бацькі, вучні і госці святочнага мерапрыемства акунуліся ў цудоўную атмасферу разам з героямі навагодняй музычнай казкі “Чырвоная Шапачка на сучасны лад”. Гледачы з задавальненнем апладыравалі навагоднім спевам Ульяны Наумік, тэатральнаму дзейству ў выкананні Арабей Алесі (Чырвоная Шапачка), Кацярыны Іскрык (Маці), Лізаветы Свістун (Бабуля), Жаны Жалоба (Вядучая), Глеба Іскрыка (Воўк), а таксама Андрэя Бурака і Кірыла Науміка (Паляўнічыя). Пастаноўку казкі здзейснілі настаўнікі філіяла Вольга Гаворка і Людміла Шкулепа. Гэта іх руплівымі рукамі былі зроблены касцюмы, неабходны сцэнічны рэквізіт і ўпрыгожана зала філіяла. Напрыканцы музычнай казкі ўдзельнікі павіншавалі прысутных з наступаючым Новым Годам і Раством Хрыстовым.
27 снежня 2018 года ў вучэбных класах аг. Новы Двор філіяла “Корнадь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” адбыўся навагодні канцэрт навучэнцаў і выкладчыкаў для прысутных бацькоў, бабуль і дзядуль. Прагучалі разнастайныя па жанру і стылю творы як на фартэпіяна, так і на баяне. Затым прысутным было прадстаўлена навагодняе прадстаўленне з ўдзелам Дзеда Мароза (Горбін Мікіта), Снягурачкі (Ганчарэвіч Вераніка), Цыганкі (Ботвіч Алена), Астролага (Кукла Алена), вядучых Ганчарэвіча Артёма і Андрушка Паліны. Прысутныя госці і самі вучні з задавальненнем сачылі за навагоднімі прыгодамі казачных герояў і актыўна ўдзельнічалі ў разнастайных гульнях.
З Новым 2019 годам!