Творчая сустрэча
25 студзеня 2019 года адбылася сустрэча навучэнцаў вучэбных класаў аг. Новы Двор філіяла “Корнадзь” з былымі выпускнікамі па класу фартэпіяна настаўніцы Прохар М.Э.
У сустрэчы прымалі ўдзел студэнты Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Таццяна Раманоўская, 4 курс аддзялення “Народны хор”, Маргарыта Лашкевіч, 2 курс аддзялення спецыяльнага фартэпіяна (выпуск 2015 года) і Марына Дзям’янчык, навучэнка 11 класа Навадворскай сярэдняй школы (выпуск 2017 года). На імправізаваным канцэрце прагучалі разнастайныя музычныя творы ў выкананні гасцей філіяла. Затым адбылася вельмі цікавая размова, дзе дзяўчаты дзяліліся ўражаннямі аб вучобе ў музычным каледжы, расказвалі пра свае інтарэсы і марах на будучае, а деткі ў сваю чаргу задавалі пытанні аб тым, што іх цікавіла і распавядалі гасцям аб сваёй вучобе ў музычнай школе.
Жадаем будучым калегам далейшых жыццёвых і творчых поспехаў!