Святочны канцэрт
7 сакавіка 2019 года напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ансамбль настаўнікаў “quAPTet” (кіраўнік Станіслаў Болван) філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” правёў канцэрт- сустрэчу з навучэнцамі і калектывам ДУА “ Вучэбна- педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад-базавая школа”, на якім пазнаёміў слухачоў з канцэртнай праграмай, складзенай з разнастайных па стылю і жанру інструментальных твораў. І на гэтым перадсвяточныя мерапрыемствы ў аг. Корнадзь не закончыліся. А 18 гадзіне ў глядзельнай зале Корнадзьскага філіял-клуба з ўдзелам навучэнцаў і настаўнікаў філіяла адбыўся супольны святочны канцэрт для жанчын аграгарадка. Было прыемна бачыць на клубнай сцене Сауціну Кацярыну (акардэон), Наумік Ульяну, Жалоба Жану, Лашкевіч Ірыну, Вольгу Васільеўну Гаворка, якія праспявалі віншавальныя песні, а таксама дуэт баяністаў у складзе Юрыя Фёдаравіча Кулініча і Ўсевалада Баранцэвіча. Са святам, нашы дарагія жанчыны!