Абласны конкурс сярод навучэнцаў сельскіх ДШМ і ДМШМ
16-17 красавіка 2019 года ў ДУА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж” адбыўся абласны конкурс сярод навучэнцаў сельскіх ДШМ і ДМШМ. Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца выяўленне і падтрымка юных талентаў, развіццё іх творчых здольнасцей і далейшая прафесійная арыентацыя. У конкурсе прымалі ўдзел 134 саліста-інструменталіста, выканаўцаў на музычных інструментах з сельскіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці. У склад журы ўвайшлі вядучыя педагогі Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў.
Філіял “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” у гэтым музычным форуме годна прадставілі:
Горбін Мікіта, 7 класс фартэпіяна, у намінацыі “Фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты”, старэйшая група –
дыплом пераможцы першай ступені!
Настаўнік – Прохар Міраслава Эдуардаўна.
Рошуль Сафія, 7 класс фартэпіяна, у намінацыі “Фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты”, старэйшая група –
дыплом пераможцы трэцяй ступені!
Настаўнік – Наумік Антаніна Генадзьеўна.
Сушко Ўладзіслаў, 4 клас баяна, у намінацыі “Народныя інструменты”, сярэдняя група – грамата за ўдзел у конкурсе.
Настаўнік - Кулініч Юрый Фёдаравіч.
Лысевіч Ілля, 5 клас баяна, у намінацыі “Народныя інструменты”, сярэдняя група – грамата за паспяховае выступленне.
Настаўнік – Кулініч Юрый Фёдаравіч.
Віншуем нашых навучэнцаў і іх настаўнікаў з заслужанай перамогай і жадаем далейшых поспехаў!