Мелодыі памяці. Да 75-годдзя вызвалення Беларусі.
4 мая 2019 года ў філіяле “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 75 гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Настаўнікамі былі праведзены тэматычныя размовы з навучэнцамі філіяла:
“Гісторыі стварэння песен аб Вялікай Айчыннай вайне” (Наумік Антаніна Генадзьеўна). У склад праслухоўвання і апавядання ўвайшлі 3 песні часоў вайы – “Свяшчэнная вайна” кампазітара А.Аляксандрава і паэта В. Лебедзева-Кумача, “Кацюша” кампазітара М.Блантэра і паэта М.Ісакоўскага, “Дзень Перамогі” кампазітара Д.Тухманава і паэта Ў.Харытонава.
“Дарогамі вайны” (Гаворка Вольга Васільеўна), дзе навучэнцы філіяла слухалі і ўдзельнічалі ў літаратурна- музычнай кампазіцыі, складзенай з твораў ўжо беларускіх кампазітараў. У вянок з ваенных вершаў былі ўплецены такія вядомыя песні як “Песня аб Брэсцкай крэпасці” (музыка Ў. Алоўнікава, словы А.Лазнявога), “Лясная песня” (музыка Ў.Алоўнікава, словы А.Русака), “Хатынь” (музыка І. Лучанка, словы Г. Пятрэнкі), “Выбачай мяне, дзядуля” ( музыка і словы С.Сухамліна), “Майскі вальс” (музыка І. Лучанка, словы М.Ясеня). Напрыканцы гэтай кампазіцыі прагучаў рэквіем “Памятайце” (музыка А. Енненкавай на словы Р. Раждзественскага).
Са святам Перамогі!