Церамок на новы лад
26 снежня 2019 года ў філіяле “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” прайшоў бацькоўскі сход, на якім выступілі з канцэртам навучэнцы і настаўнікі. Пасля канцэрта загадчык філіяла Болван С.Г. азнаёміў прысутных з вынікамі першага паўгоддзя 2019/2020 навучальнага года. Затым для бацькоў, вучняў і гасцей філіяла была паказана пастаноўка навагодняй музычнай казкі “Церамок на новы лад”. Гледачы з задавальненнем апладыравалі тэатральнаму дзейству і спевам ў выкананні Наумік Ульяны (мышка- крутышка), Науміка Кірыла (ганарысты камарык), Сауцінай Кацярыны (жабка-супербагачка), Іскрыка Глеба (зайчык-дзіджэй), Лашкевіч Ірыны (ліска-капрызка), Баранцэвіча Ўсевалада (мядзведзь). Пастаноўку казкі здзейснілі настаўнікі філіяла Антаніна Наумік і Вольга Гаворка. Па заканчэнні музычнай казкі ўдзельнікі павіншавалі прысутных з наступаючым Новым Годам і Раством Хрыстовым.
З Новым 2020 годам!