Фестываль мастацтваў «Феерыя»
20 чэрвеня 2022 года падведзены вынікі Міжнароднага фестывалю мастацтваў і творчасці «Феерыя» (г.Санкт-Пецярбург, Расія), прымеркаванага да святкавання пяцігоддзя пагаднення аб супрацоўніцтве арганізатараў фестывальных праектаў Расіі (г.Масква, г.Санкт-Пецярбург, г.Сочы).
Арганізатары праекта: Міжнародны арт-цэнтр «Спадчына», Творчае аб'яднанне «Прэм'ера», Канцэртна-прадзюсарскі цэнтр «Мьюзік Медыя», Арт-цэнтр «Калібры», Фестывальнае агенцтва «Белы кот».
Падтрымка і спонсары: АНО «Цэнтр падтрымкі і развіцця культуры
«Спадчына», незалежны фонд «Людзі XXI стагоддзя», золатаздабывальная кампанія «Амальгам», група кампаній «Цэнтр па прасоўванні бізнес-ініцыятыў».
У праекце паказалі годныя вынікі навучэнцы філіяла «Карнадзь» ДУА «Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў» у наступных намінацыях:
«Народныя інструменты, баян, сола»:
• Кулініч Расціслаў, 2 клас (8-11 гадоў), настаўнік Кулініч Ю.Ф. - дыплом лаўрэата I ступені
• Баранцэвіч Усевалад, 4 клас (12-15 гадоў), настаўнік Кулініч Ю.Ф.-дыплом лаўрэата I ступені
«Фартэпіяна, сола»:
• Басак Паліна, 3 клас (8-11 гадоў), настаўнік Прохар М.Э. - дыплом лаўрэата I ступені
• Ботвiч Анастасія, 4 клас (12-15 гадоў), настаўнік Прохар М. Э. - дыплом лаўрэата I ступені
• Лысевіч Дар'я, 5 клас (12-15 гадоў), настаўнік Прохар МЭ. - дыплом лаўрэата I ступені
• Навумік Ульяна, 4 клас (12-15 гадоў), настаўнік Навумік А.Г. - дыплом лаўрэата I ступені
«Фартэпіяна, ансамбль»:
• Дуэт Ботвіч Анастасія і Папковіч Кацярына, 4-5 клас (12-15 гадоў), настаўнік Прохар М.Э. - дыплом лаўрэата I ступені
Віншуем нашых навучэнцаў і іх настаўнікаў з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем далейшых вяршыняў у выканальніцкім майстэрстве!