Навагодняя казка працягваецца
Стары Новы год сабраў каля навагодняй ёлкі вучняў вучэбных класаў аг. Новы Двор філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў”, настаўнікаў, бацькоў і гасцей. Захапляючая гісторыя навагодніх прыгод мышаняці Джэры ў Белавежскай пушчы (пастаноўка Міраславы Прохар) уразіла ўсіх гледачоў. Затым у выкананні навучэнцаў філіяла прагучаў святочны канцэрт, дзе гучалі песні, ансамлевыя мініацюры, а таксама фартэпіянная і баянная музыка.
Да пабачэння Навагоднія святы!